Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024

Дзень роднай мовы пачаўся ў школе з акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску". Ветлівыя пажаданні на роднай мове сустракалі сёння і настаўнікаў, і вучняў раніцай, калі яны заходзілі ў школу.
На ўроках роднай мовы і літаратуры ўсе класы разам з настаўнікамі ўдзельнічалі ў стварэнні інтэрактыўнага воблака слоў "Маё любімае слова па-беларуску" і праводзілі віртуальныя экскурсіі па маршрутах, звязаных з жыццём і дзейнасцю знакамітых "майстроў слова".
Аздобілі школьную выставу творчыя работы мастакоў-вучняў “Я люблю родную мову”.
Вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел у Рэспубліканскім дыктанце па беларускай мове.
Вучні 9-х класаў разам з фальклорным калектывам “Жывая спадчына” навучыліся танцаваць беларускія народныя танцы.
Завяршыўся Дзень роднай мовы экскурсіяй у школьны музей “ Беларуская хатка”.
Міжнародны дзень роднай мовы прайшоў плённа і насычана.