Дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства

17.09.2022

16 верасня, напярэдадні святкавання самага маладога дзяржаўнага свята Рэспублікі Беларусь – Дня народнага адзінства – вучні 8-11 класаў установы адукацыі “Сярэдняя школа №45 г.Віцебска імя В.П.Маргелава” прынялі ўдзел у напісанні тэматычнага рэспубліканскага дыктанта.  Тэкст дыктанта быў абраны невыпадкова. У ім расказвалася пра гістарычныя падзеі, звязаныя з вызваленнем і яднаннем народа нашай краіны.  Дыктоўка, якую  напісалі ў кожным куточку Беларусі, дапамагла адчуць сябе часцінкай вялікага цэлага – слаўнага беларускага народа.