Калядкі

21.01.2022

З 10 па 14 студзеня у школе прайшлі  “ Калядкі”. Вучні, якія займаюцца ў гуртку “Юныя фалькларысты”, падрыхтавалі святочнае тэатралізаванае прадстаўленне. З песнямi, загадкамі, заклiчкамi, завiталкалядоўшчыкi, амаль што ў кожны клас.  Юныя фалькларысты жадалі вучням і настаўнікам школы здароўя, шчасця і дабрабыту поспехаў у вучобе, каб надышоўшы новы год быў багаты на прыемныя падзеі.