Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2020

    21 лютага 2020 года традыцыйна ў дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа № 45 г. Віцебска" адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Вучнямі школы былі падрыхтаваны тэматычныя хвілінкі. Актыўна вучні паўдзельнічалі ў афармленні школьнага інтэр’ера выказваннямі пра родную мову. Настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры былі праведзены віктарыны і гульні, у час якіх вучні ўзнавілі веды пра вусную народную творчасць: прыказкі, прымаўкі, загадкі, фразеалагізмы. Напярэдадні свята ў школе прайшоў конкурс чытальнікаў, які падрыхтавалі настаўнікі беларускай і рускай мовы і літаратуры.

    Мерапрыемства прайшло ва ўрачыстай атмасферы, выступленні былі творчымі і эмацыянальнымі. А музей “Беларуская хатка” гасцінна расчыніў свае дзверы для кожнага. Гэта свята спрыяе таму, каб людзі задумаліся пра лёс роднай мовы, на якой вымавілі першае слова, на якой размаўлялі іх продкі. Давайце і мы задумаемся пра будучыню беларускай мовы. Размаўляйце па-беларуску, не саромейцеся гэтай гаворкі. Мова жыве там, дзе ёсць людское жаданне.